Досьлед фінансава падтрымала Фундацыя Лінды і Гары Брадлеяў (Linde and Harry Bradley Foundation) з гораду Мілвокі ў штаце Ўісконсін, таму ён атрымаў назву „Праект Брадлеяў” (Bradley Project on America's National Identity). Даклад, апублікаваны ў пачатку чэрвеня, мае загаловак „E Pluribus Unum” (адзінства з разнароднасьці). Гэтая лацінская фраза, якая стаіць на адным з нацыянальных атрыбутаў амэрыканскай дзяржавы — гэтак званай Вялікай пячатцы Злучаных Штатаў — была афіцыйным дэвізам краіны да 1956 г., калі Кангрэс ЗША замяніў яе ангельскім выслоўем „In God We Trust” (на Бога спадзяемся).
У 2007 годзе аўтары „Праекту Брадлеяў” замовілі апытаньне прадстаўнічай групы больш за 2400 амэрыканцаў наконт нацыянальнай ідэнтычнасьці ды правялі гутаркі зь вядомымі ў краіне навукоўцамі, журналістамі, палітолягамі і іншымі заўважнымі постацямі публічнага жыцьця. Дасьледаваліся чатыры аспэкты амэрыканскага жыцьця, датычныя нацыянальнай ідэнтычнасьці: гістарычная памяць, грамадзянская адукацыя, асыміляцыя, нацыянальная бясьпека.
Паводле апытаньня, 84 адстоткі амэрыканцаў цьвердзяць, што існуе адметная амэрыканская нацыянальная ідэнтычнасьць. Апытаньне ўстанавіла, што амэрыканцы разумеюць сваю адметнасьць перш за ўсё як прывязанасьць да свабоды: свабоды слова, свабоды рэлігіі, свабоды выбару жыцьцёвых магчымасьцяў, палітычнай свабоды. Набор уласьцівасьцяў амэрыканскага духу ўключае такія паняткі як канкурэнцыя, індывідуалізм, аптымізм, упэўненасьць у сваіх сілах, рэлігійнасьць, патрыятызм.
Разам з тым, ажно 63 адсоткі амэрыканцаў лічаць, што пачуцьцё амэрыканскай нацыянальнай ідэнтычнасьці слабее, а 24 адсоткі сьцьвярджаюць наўпрост, што амэрыканцы настолькі падзеленыя, што ўжо ня ў змозе захаваць агульную нацыянальную ідэнтычнасьць.
Пераважная большасьць амэрыканцаў пагаджаецца, што наступае своеасаблівая „балканізацыя” Амэрыкі — людзі дзеляцца ў ёй паводле этнічных і культурных прыкметаў: так лічыць 80 адсоткаў белых амэрыканцаў, 86 адсоткаў чорных і 74 адсоткі гішпана-амэрыканцаў.
Праблему падтрыманьня нацыянальнай ідэнтычнасьці амэрыканцаў даклад „E Pluribus Unum” фармулюе наступным чынам:
„[Амэрыканская нацыянальная ідэнтычнасьць грунтуецца] не на супольным этнічным паходжаньні, а на наборы ідэяў. Веданьне таго, за што змагаецца Амэрыка, не перадаецца ў спадчыну генамі. Гэтаму трэба вучыць як наступныя пакаленьні амэрыканцаў, так і тых, якія прыяжджаюць пасяліцца ў гэтай краіне”.
Нічога дзіўнага, што даклад, у парадку „нацыянальнага абмеркаваньня”, рэкамэндуе засяродзіць увагу адукацыйнай сыстэмы ў краіне на больш дбайным навучаньні амэрыканскай гісторыі ды ўшанаваньні нацыянальных герояў і месцаў гістарычнага значэньня. Аўтары „Праекту Брадлея” таксама бачаць неабходнасьць у запачаткаваньні нацыянальнай праграмы, якая запэўніла б, што ўсе перасяленцы ў Амэрыку авалодаюць ангельскай мовай і зразумеюць дэмакратычныя інстытуцыі ў такой ступені, якая дазволіла б ім „поўнавартасна ўдзельнічаць у амэрыканскім ладзе жыцьця”.
„The Atlantic Monthly” свой камэнтар да дакладу „E Pluribus Unum” назваў „Даклад, які павінен прачытаць МакКэйн”. Справа ў тым, што сэнатар Джон МакКэйн, намінант рэспубліканцаў на сёлетнюю прэзыдэнцкую гонку ў ЗША, у сваёй перадвыбарнай кампаніі вельмі актыўна скарыстоўвае „патрыятычную рыторыку”. Што і ня дзіўна — яна вельмі да твару 72-гадоваму вэтэрану віетнамскай вайны, які правёў пяць гадоў у віетнамскім палоне, дзе яго катавалі, што пакінула заўважны сьлед на ягоным здароўі на ўсё далейшае жыцьцё. „The Atlantic Monthly” лічыць, што даклад „Праекту Брадлеяў” дае МакКэйну магутную зброю, якую ён можа зь вялікай карысьцю для сябе скарыстаць на выбарах.

84 адстоткі амэрыканцаў цьвердзяць, што існуе адметная амэрыканская нацыянальная ідэнтычнасьць.
Разам з тым, ажно 63 адсоткі амэрыканцаў лічаць, што пачуцьцё амэрыканскай нацыянальнай ідэнтычнасьці слабее, а 24 адсоткі сьцьвярджаюць наўпрост, што амэрыканцы настолькі падзеленыя, што ўжо ня ў змозе захаваць агульную нацыянальную ідэнтычнасьць.
Пераважная большасьць амэрыканцаў пагаджаецца, што наступае своеасаблівая „балканізацыя” Амэрыкі — людзі дзеляцца ў ёй паводле этнічных і культурных прыкметаў: так лічыць 80 адсоткаў белых амэрыканцаў, 86 адсоткаў чорных і 74 адсоткі гішпана-амэрыканцаў.
Праблему падтрыманьня нацыянальнай ідэнтычнасьці амэрыканцаў даклад „E Pluribus Unum” фармулюе наступным чынам:
„[Амэрыканская нацыянальная ідэнтычнасьць грунтуецца] не на супольным этнічным паходжаньні, а на наборы ідэяў. Веданьне таго, за што змагаецца Амэрыка, не перадаецца ў спадчыну генамі. Гэтаму трэба вучыць як наступныя пакаленьні амэрыканцаў, так і тых, якія прыяжджаюць пасяліцца ў гэтай краіне”.
24 адсоткі сьцьвярджаюць , што амэрыканцы ўжо ня ў змозе захаваць агульную нацыянальную ідэнтычнасьць.