Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя пра выбух: “Болей за два дзясяткі пацярпелых”


Прэсавая службы Менскай гарадзкой міліцыі распаўсюдзіла паведамленьне аб выбуху на праспэкце Пераможцаў, які адбыўся ноччу 4-га ліпеня. Менская міліцыя кваліфікуе здарэньне як хуліганства.


“Сёньня ноччу ў Менску падчас заключнага гала-канцэрту мелі месца праявы хуліганскіх дзеяньняў. Гэтак, пасьля палуночы адбыўся выбух нявызначанага прыстасаваньня, мяркуецца, самаробнага, у выніку якога пацярпелі болей за два дзесяткі грамадзян. Дакладная лічба афіцыйна ўдакладняецца. З траўмамі рознай цяжкасьці яны былі дастаўленыя ў мэдычныя ўстановы Менска, дзе ім была аказаная дапамога. Паводле гэтага факту заведзеная крымінальная справа па артыкуле аб хуліганстве”.

Карэспандэнт “Свабоды” спытаў, ці пацьвярджае гарадзкая міліцыя дадзеныя пра тое, што нібыта шукаюць “чарнявага мужчыну” магчыма датычнага да выбуху. Супрацоўнік прэсавай службы менскай міліцыі Яўген Сачак адказаў: “Не, мы ніякіх прыкмет на паведамляем і пакуль спыняемся менавіта на такім варыянце паведамленьня”.

Таксама было зададзенае пытаньне пра колькасьць пацярпелых. Пра тое, што у ранейшых паведамленьнях называліся лічбы “каля 40” і 37 пяцярпелых.

“Мы зараз кажам афіцыйна пра тое, што пацярпелых болей за два дзесяткі” -- сказаў Яўген Сачак. Паводле супрацоўніка прэсавай службы гарадзкой міліцыі выбух адбыўся ў палове на першую гадзіну ночы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG