Анатоль Ляўковіч сустаршыня АДС, выканаўца абавязкаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада".
Анатоль Ляўковіч нарадзіўся 8 чэрвеня 1953 году ў вёсцы Дуброва Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Скончыў тэатральнае аддьдзяленьне культурна-асьветніцкай вучэльні ў Магілёве, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, асьпірантуру пры БДУ. Кандыдат філязафічных навук

Працаваў выкладчыкам у Берасьцейскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце, на катадры філязофіі Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Быў сустрашынём Берасьцейскага дэмакратычнага клюбу, адным з заснавальнікаў Свабоднага прафсаюзу Беларускага, удзельнік стварэньня Беларускага Гэльсынскага камітэту. Адзін з заснавальнікаў БСДП ("Грамада"). 10 гадоў узначальваў Берасьцейскую абласную арганізацыю партыі, старшыня БСДП у 2005 годзе, першы намесьнік старшыні і выканаўца абавязкаў старшыні з 2007 году.
24 чэрвеня адбылося паседжаньне прэзіыдыюму Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ("Грамада"). Прэзыдыюм вырашыў склікаць ХІІ нечарговы сход партыі ў нядзелю 3 жніўня. На зьезде будуць вылучаны партыйныя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, а таксама ўнесены зьмяненьні і дапаўненьні ў статут партыі.
Задаць пытаньне можна тут