Рэдактар адзінага на Віцебшчыне зарэгістраванага незалежнага штотыднёвіка “Вольнае Глыбокае” Ўладзімер Скрабатун згадаў прынамсі 2 удакладненьні ў Закон аб СМІ, якія пагражаюць скасаваньнем гэтага выданьня.
“Вось напісана: “Распаўсюд прадукцыі можа быць дазволены толькі юрыдычным асобам”. А я ж ІП — індывідуальны прадпрымальнік, фізычная асоба лічуся. У нас дзьве тысячы паасобнікаў, і дачка іх на кірмашы прадае, ці мы з жонкай удвох прадаем па выходных. А яшчэ я тут ня ўсё зразумеў наконт акрэдытацыі. Я, да прыкладу, ішоў па горадзе, убачыў нейкае сьвята ці фэстываль, сфатаграфаваў ды паставіў у газэту. Дык мне могуць сказаць, што я ня меў акрэдытацыі і ня меў права гэтак рабіць? Могуць сказаць, так?” — разважае Ўладзімер Скрабатун.
Рэдактар “Вольнага Глыбокага” — газэты, якую забаронена прадаваць у дзяржаўных шапіках і на якую скасавана падпіска, апасаецца, што за падобныя парушэньні выданьне могуць пазбавіць рэгістрацыі.
Віцебскія ўлады ўжо цягам году адмаўляюцца перарэгістраваць абласную недзяржаўную газэту “Витебский курьер”. Пасьля таго, як у газэце адбыўся ўнутраны канфлікт паміж рэдактарам, журналістамі і акцыянэрамі выдавецкага дому “Витебский курьер”, у горадзе зьявіліся два новыя выданьні з падобнымі назвамі: “Витебский курьер” і “Курьер из Витебска”. Абодва выходзяць накладам 299 паасобнікаў.
На думку Тацяны Чабатаровай, якая шмат гадоў адпрацавала ў “Витебском курьере”, дапаўненьні ў Закон аб СМІ легалізуюць чыноўніцкае жаданьне з поўным правам адмаўляцца даваць журналістам любую інфармацыю.
“І бяз гэтых зьменаў у законе патрэбная была акрэдытацыя пры аблвыканкаме і гарвыканкаме, а такую акрэдытацыю не давалі. І было вельмі цяжка нейкую інфармацыю афіцыйную атрымаць. Розныя перашкоды стваралі, казалі: “Вы апазыцыйная прэса, і мы з вамі размаўляць ня будзем”. Даходзіла і да асабістых абразаў. Толькі што раней мы маглі казаць чыноўнікам: “Вы парушаеце Закон аб СМІ, вы павінны супрацоўнічаць з прэсай”. А цяпер у іх будзе проста “ўзаконеная адмазка”, — кажа Тацяна Чабатарова.
Апошнім часам функцыі практычна адсутнай у вобласьці недзяржаўнай прэсы ўзяў на сябе сайт “Народныя навіны Віцебска”. Дапаўненьні ў Закон аб СМІ камэнтуе рэдактар сайту Сяргей Серабро:
“Згодна зь цяперашнім законам аб СМІ наш сайт увогуле не разглядаецца ў якасьці сродку масавай інфармацыі. Таму тое, што закон будзе тычыцца і інтэрнэт-сайтаў, з аднаго боку можна лічыць станоўчым — тады нашы супрацоўнікі маглі б мець такія самыя правы, як і астатнія журналісты. Іншая справа, наколькі лёгка будзе зарэгістраваць такі сайт. Тым больш што беларускія сайты ў сваёй бальшыні зарэгістраваныя або ў інтэрнацыянальных дамэнах, або ў дамэнах іншых краін, і таму якім чынам сайты можна будзе адносіць менавіта да беларускіх СМІ, мне незразумела”.
Для журналістаў Віцебшчыны шмат што выглядае незразумелым у новым законе, вынесеным на разгляд Палаты прадстаўнікоў. І тое, што ён ня быў прапанаваны на шырокае грамадзкае абмеркаваньне, супрацоўнікі незалежных СМІ лічаць парушэньнем іхных прафэсійных правоў.