Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя назіральнікі АБСЭ прыяжджаюць ужо сёньня


Сёньня ў Менск прыяжджае тэхнічная група Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ. Гэтая група павінна ацаніць умовы працы назіральнай місіі на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі і прыняць рашэньне, ці будзе АБСЭ назіраць за выбарамі і ў якой форме.

Тэхнічная, экспэртная місія аналізуе выбарчае заканадаўства, умовы правядзеньня выбараў, сытуацыю ў СМІ, сустракаецца з прадстаўнікамі ўладаў, партый і грамадзянскай супольнасьці.

Візыт экспэртнай групы працягнецца да 12 чэрвеня.

Для забесьпячэньня нармальнай працы асноўнай групы назіральнікаў запрашэньне ім павінна быць накіраванае не пазьней як за 2 месяцы да дня выбараў, гэта значыць, прыкладна напрыканцы ліпеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG