Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шыла: “Я прыйшоў паглядзець у вочы настаўнікам”


Лідэра салігорскай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Івана Шылу выключылі са школы.


Справа Івана Шылы: Улада ваюе са школьнікамі

А.Макарэвіч: "Мяне не дапусьцілі да іспыту па беларускай мове"


Л.Атакулава: “Іван прыеўся ўладам сваёй актыўнасьцю”

З “адлічэнцаў” вырастаюць знакамітыя асобы

Дзе рэпрэсаваныя могуць атрымаць вышэйшую адукацыю?


На Берасьцейшчыне – 29 зьвольненых студэнтаў і выкладчыкаў

Карэспандэнтка: “Школа нумар 4 у Салігорску цяпер пад пільнай увагай ня толькі журналістаў і грамадзкасьці, але і супрацоўнікаў міліцыі і КДБ. Я прыехала ў Салігорск для таго каб высьветліць прычыны выключэньня Івана Шылы, мясцовага актывіста незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт". У настаўніцкай мяне сустрэлі чатыры жанчыны, якія сказалі, што яны ў роспачы, бо, нягледзячы на тое, што Івана Шылу выключылі нібыта за парушэньне статуту школы, яны адчуваюць сябе ня вельмі камфортна.

Настаўніца матэматыкі, якая цяпер выконвае функцыі звольненай дырэктаркі школы, паведаміла, што ў той час, калі ішлі выпускныя іспыты, Іван Шыла расклейваў улёткі і ў школу на яго паступіў адміністрацыйны пратакол. Іван прыйшоў у настаўніцкую і запытаў у сваіх былых настаўніц, як яны паставіліся да таго, што пратакол нават ня быў разгледжаны”.

Іван Шыла: “Я прыйшоў у школу, каб паглядзець у вочы тым настаўнікам, якія сёньня прымалі рашэньне мя не выключыць. Яны пачувалі сябе некамфортна”.

Карэспандэнтка: “Былая дырэктарка школы Вольга Сянькова паведаміла, што яна больш ня можа працаваць у сыстэме адукацыі, і што яна звольнілася з-за таго, што хоча спакойна глядзець у вочы сваім дзецям.

Нагадаем, што ўчора, калі Іван рыхтаваўся да здачы апошняга, трэцяга іспыту па ангельскай мове, яму стала вядома, што яго адлічылі з навучаньня, і атэстат аб сярэдняй адукацыі ён сёлета не атрымае. Настаўніцы сказалі, што яны пачуваюцца няёмка яшчэ і таму, што хлопцу цяпер толькі адна дарога – у войска, у ВНУ без атэстату аб заканчэньні сярэдняй школы яго ніхто ня прыме.

Калі я знаходзілася ў настаўніцкай і прасіла даць камэнтар для Радыё Свабода, у настаўніцкую спачатку прыйшла намесьніца кіраўніка аддзела адукацыі і запатрабавала, каб я пакінула памяшканьне, і каб са школы выйшлі Мікола Статкевіч, які прыехаў падтрымаць Івана Шылу, Зьміцер Дашкевіч, лідэр “Маладога фронту”, і сам Іван Шыла. Празь нейкі час прыйшоў сам кіраўнік аддзелу адукацыі і патрабаваў, каб карэспандэнтка выйшла з памяшканьня, і каб настаўніцы не давалі ніякіх камэнтароў. Ён сам ад камэнтароў адмовіўся. Да школы пад'ехалі супрацоўнікі мясцовага КДБ і сталі ўсіх прысутных здымаць на відэа.

Бацькі Івана Шылы будуць зьвяртацца ў пракуратуру і суд. Яны будуць дамагацца, каб менавіта гэтая школа нарэшце прызнала сваё рашэньне аб выключэньні Івана незаконным і выдала яму атэстат, даўшы яму магчымасьць здаць апошні экзамэн”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG