Сярод іх — студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Андрэй Юруць, Віктар Кісьлюк, Сяржук Марчык. Нядаўна быў звольнены кандыдат гістарычных навук Анатоль Трафімчык. Яго меркаваньне:
“Перадусім кідаецца ў вочы, канечне, беларускамоўнасьць. Гэта адразу спараджае шэпт за сьпіной. Маўляў, “К этому человеку надо присмотреться: он белорусскоязычный, а следовательно, оппозиционер”. Сетка гэтага сачэньня ва ўнівэрсытэце дастаткова добрая.
Ну, а да майго выпадку спрычынілася тое, што я пішу даволі шмат артыкулаў. У тым ліку за мяжою. У тым ліку ў недзяржаўных выданьнях”.