На адлегласці 10-15 метраў ніжэй па цячэньні ад "гарбатага моста", які вядзе да Вострава слёз, над вадой клубіцца пара. Месцамі вада тут вельмі гарачая — можна атрымаць апёк, але па перыферіі ад цэнтра "крыніцы" яе тэмпература абсалютна прымальная для купаньня — прыблізна 30 градусаў,
Хутчэй за ўсё, падарунак мінчанам да пачатку сезона адключэньня ў дамах гарачай вады падрыхтавалі Менскія цепласеткі. Прычым падобна на тое, што "тэрмальная крыніца" функцыянуе ня першы дзень — масіўныя бетонныя блёкі набярэжнай побач выпраменьваюць цяпло, паведамляе БелаПАН.
Карэспандэнт Свабоды зрабіў здымкі пары над Сьвіслаччу.