Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полацак: штраф за расьцяжку “Свабоду палітвязьням”


Судзьдзя Полацкага гарадзкога суду Вікторыя Сьвітык прысудзіла грашовыя штрафы тром актывістам незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, затрыманым учора з расьцяжкай “Свабоду палітвязьням” каля помніка Францыску Скарыну. Гэты іхны ўчынак кваліфікаваны судом як удзел у несанкцыянаванай акцыі.

Сержуку Каралёнку і Зьмітру Сакалову прысуджаны штрафы па 10 базавых велічыняў, што складае 350 тысяч рублёў. Алесю Круткіну, якога за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях сёлета затрымлівалі і судзілі ўжо чацьвёрты раз, прысуджаны штраф памерам 35 базавых велічыняў, або адзін мільён 225 тысяч рублёў.

Падтрымаць сяброў у судзе прыйшлі й затрыманыя ўчора разам зь імі Сяржук Глінскі і Мікалай Дземідзенка. У Глінскага і Дземідзенкі міліцыянты ўзялі тлумачэньні і паставілі іх на ўлік у адмысловую картатэку правапарушальнікаў. Тры сёньняшнія падсудныя мусілі правесьці амаль суткі ў ізалятары часовага ўтрыманьня, бо толькі сёньня па абедзе іх прывезьлі ў суд.

Падчас судовага працэсу Алесь Круткін заявіў хадайніцтва аб запрашэньні перакладчыка на беларускую мову. Аднак судзьдзя Сьвітык яго не задаволіла, заявіўшы, што ў Рэспубліцы Беларусь дзьве дзяржаўныя мовы і таму па-расейску абавязаныя разумець і размаўляць усе грамадзяне. Адмову судзьдзі моладзевы актывіст лічыць незаконнай і зьбіраецца пісаць скаргу старшыню Полацкага гарсуду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG