Паводле інфармацыі, зьмешчанай на сайце грузінскага Інтэрнэт-парталу, памер зьдзелкі склаў 34, 2 мільёны даляраў. Астатнія 30% грузінскі бак мае набыць цягам наступных трох гадоў. Як заявіў старшыня праўленьня Банку Грузіі Нікалоз Енукідзе, “гэтае набыцьцё азначае наш уваход у беларускі рынак і з’яўляецца крокам да выкананьня нашай міжнароднай стратэгіі пашырэньня”. Ён таксама дадаў, што беларускі банкаўскі рынак “вельмі пэрспэктыўны” і што Грузія з’яўляецца “адным зь першых яго міжнародных удзельнікаў“
Летась Банк Грузіі купіў за 81,7 мільёны даляраў Унівэрсальны банк разьвіцьця і партнэрства ва Ўкраіне.
Беларускі народны банк быў заснаваны напачатку 1990-х у Менску. Ягоныя актывы на сьнежань 2007 складалі 48,9 мільёнаў даляраў, а акцыі 24,6 мільёнаў. У Беларускім народным банку працавалі 100 супрацоўнікаў.