Фаварыты сваіх груп – расіяне, чэхі, канадцы, амэрыканцы, славакі, фіны і швэды “плянава” выйгралі свае першыя матчы.
Зрэшты, гульню нацыянальнай зборнай Беларусі з прадстаўнікамі “Трэ крунур” можна аднесьці ў актыў падначаленых Курта Фрэйзэра. Пройгрыш 5:6 камандзе Швэцыі -- першай зборнай у сусьветным рэйтынгу– больш чым дастойны вынік на старце. Хоць можна не сумнявацца, што і сам Фрэйзэр, і шматлікія беларускія заўзятары, трымалі ў галаве чвэрцьфінальны матч алімпійскага турніру ў Солт-Лэйк-Сіці, калі Уладзімір Копаць “расстраляў” Томі Сала магутным ўдарам ад сіняй лініі і прынёс беларусам перамогу зь лікам 4:3.
Гэтым разам “подзьвіг” паўтарыць не ўдалося, хоць быў момант, калі швэды сагнуліся… Але ж лядоваму палацу “Colisee Pepsi” не наканавана было стаць эпіцэнтрам сэнсацый. Хоць гэтая арэна прыцягнула ўвагу хакейных фанаў, у тым ліку і беларускіх, зь іншага ракурсу. За дзясяткі мэтраў ад катка разьмясціўся мясцовы іпадром, дзе хакеісты розных зборных, якія першую частку турніру праводзяць у Квэбэку, трэніраваліся пад цокат конскіх капытоў і “тачанак” з наезьнікамі – яшчэ задоўга да пачатку сустрэчы яны праводзілі шматгадзінныя трэніровачныя заезды.
Пэўна, што хто-ніхто зь беларускіх заўзятараў і прыкмеціў “конікаў”. І толькі па той прычыне вельмі змучыліся, пакуль дабіраліся да месца хакейных падзей. Адны трымалі курс самалётам зь Менску ў Франкфурт-на-Майне, адтуль у Таронта. Але ж у сувязі са спазьненьнем самалёта на некалькі гадзін стыкавы рэйс на Квэбэк быў перанесены амаль на суткі пазьней. Другія дабіраліся польскай кампаніяй LOT праз Варшаву па такім самым маршруце, трэція ехалі на цягніку зь беларускай сталіцы ў Кіеў, адтуль самалётам у Манрэаль, і ўжо адтуль на аўтобусе дабіраліся да Квэбэка,дзе, дарэчы, даволі прахалодна, зусім ня травеньскае, як для сярэднеэўрапейскіх шырот, надвор`е. Асобныя фаны прыехалі проста са Злучаных Штатаў Амэрыкі, дзе часова пражываюць.
Настрой у абсалютнай большасьці беларускіх хакейных фанатаў аптымістычны – падначаленыя Фрэйзэра павінны без праз праблем прайсьці першы этап турніру.
Алесь Слуцкі, Квэбэк