Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аштрафаваныя баранавіцкія актывісты


Баранавіцкі суд пакараў штрафамі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслава Грышчэню, Алеся Ластавецкага і Арцёма Першака.

Хлопцаў затрымалі 1 траўня у электрычцы на наступнай станцыі пасьля Баранавічаў. Разам з яшчэ непаўналетнімі сябрамі яны ехалі ў Менск, каб узяць удзел у сьвяткаваньні 1 траўня.

Міліцыянты суткі трымалі маладафронтаўцаў у міліцыі. Толькі ў другой палове дня хлопцаў пакаралі штрафамі ў судзе, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG