Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Лукашэнка крытыкуе “Белую Русь”?


Выступаючы з штогадовым пасланьнем, Аляксандар Лукашэнка выдаў некалькі даволі крытычных заўвагаў на адрас грамадзкай арганізацыі “Белая Русь”. “Катэгарычна не прымаю ўсялякія прапрэзыдэнцкія структуры.., – заявіў Лукашэнка. -- Я буду ставіцца да “Белай Русі” як да любой іншай арганізацыі". А напярэдадні, у панядзелак, старшыня Беларускай фэдэрацыі прафсаюзаў Леанід Козік заявіў на прэсавай канфэрэнцыі, што “Белай Русі" да нас яшчэ расьці і расьці”. Якое месца ва ўладнай структуры адводзяць “Белай Русі?” Чаму Лукашэнка крытыкуе гэтую структуру? На гэтыя пытаньні адказвае шэф-рэдактар газэты Народная воля” Сьвятлана Калінкіна


Цыганкоў: “Ці лічыце вы гэтыя словы шчырымі, ці кіраўнік дзяржавы сапраўды скептычна ставіцца да праекту “Белая Русь”?


Калінкіна:
“Я думаю, ён з самага пачатку досыць скептычна ставіўся да гэтага праекту, але на самой справе Лукашэнка добра ведаў, як будзе стварацца “Белая Русь” і якімі мэтадамі яна ствараецца. Зразумела, я ня думаю, што хто-небудзь будзе пакараны за тое, што заганяюць у “Белую Русь” – як ня быў ніколі пакараны за тое, што заганялі у БРСМ. Проста словы Лукашэнкі, здаецца, сьведчаць пра тое, што праект “Белая Русь” страціў тую актуальнасьць, якую ён меў ад пачатку.

Як я разумею, праект задумваўся пад парлямэнцкія выбары, а таксама як партнэрскі праект пад тое, што Пуцін узначаліць “Адзіную Расею” і будуць такія міжпартыйныя сувязі паміж краінамі. Але на парлямэнцкія выбары не пасьпелі. Потым зразумелі, што паводле заканадаўства палітычныя партыі ня могуць існаваць на прадпрыемствах. Потым пачалася канкурэнцыя сярод розных праўладных аб’яднаньняў – БРСМ, прафсаюзы, вэтэранскія ды іншыя. І таму зараз, як я разумею, гэты праект якбы завіс у паветры – мала хто ведае, што зь ім рабіць”.

Цыганкоў: “Адзінай Расеі” з “Белай Русі” не атрымалася (ды такой задачы Лукашэнка і ня ставіў), і выглядае, што праект пакуль разглядаюць як запасны варыянт. Але зачыняць яго пакуль ня будуць?”

Калінкіна: “Не, я думаю, ня будуць. Праект будуць трымаць пра запас, бо наперадзе, магчыма, будуць яшчэ выбары ў Парлямэнцкі Сход Беларусі і Расеі. Але ў цэлым мне здаецца, што ніколі не адступаў ад свайго стратэгічнага тэзісу, што ён не належыць да якой-небудзь партыі, што ён прэзыдэнт усіх беларусаў. Таму я думаю, ён ад пачатку досыць крытычна ставіўся да гэтага праекту”.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG