Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У судзе. Уражаньні блогеркі


“Я неверагодным цудам прайшла ў залю, можна сказаць "прасачылася" за трыма хлопцамі ў скуранках, якія, вядома, прайшлі без пытаньняў...”

Суд. Справа "чатырнацацьці" і Андрэя Кіма. Цырк. Гістэрычная судзьдзя, тлусты пракурор з вусікамі й з парушанай дыкцыяй, сьведкі-мянты, якія блытаюцца ў паказаньнях, "цішыня ў залі!" і забарона нават на ўсьмешку.

Я неверагодным цудам прайшла ў залю, можна сказаць "прасачылася" за трыма хлопцамі ў скуранках, якія, вядома, прайшлі без пытаньняў. Мянты заўважылі ў мяне на грудзёх бел-чырвона-белы значак, адарвалі. Перад уваходам ў суд хутка "паўсталі" два амапаўцы й не прапушчалі людзей. Зайшлі толькі журналісты, дыпляматы й сваякі. Асатнія колькі гадзінаў мёрзьлі на вуліцы.

У залі за кратамі Кім, на першае лаве абвінавачаныя: большасьць у цішотках з надпісам "Люблю Беларусь" вакол абрысаў Беларусі, ззаду - вытрымка з Кантстытуцыі аб "свабодзе мітынгаў і шэсьцяў".

Асуджаныя трымаюцца годна й сьмела й гэта файна.) Ня файна, што такіх людзей судзяць.

А вось, напрыклад, кавалкі з прамовы тых, хто судзіць, а менавіта допыт сьведкі-мянта двухмэтровага росту:

1. - Они кинули в мяне снежкой.
- Дык сьнегу ж не было?
- Немного снега было на газонах...

2. - Дзе вы былі ў той момант?
- Возле автотранспорта.
- А дзе быў аўтатранспарт?
- Ну, там, где у нас транспорт.
- А дзе быў транспарт?
- Возле меня.

3. - Што рабіў сп. Крываў пад час затрыманьня?
- Выкрикивал антигосударственный лозунг "Жыве Беларусь" и мешал работе транспорта.
- Якому транспарту ён перашкаджаў?
- ... Всему.

4. - Вы бачылі як дэманстранты зьбівали ДАІшнікаў?
- Да. Я видел, как упала шапка... (мнагазначная паўза)

v-mariamna.livejournal.com/


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG