Віцэ-губэрнатар Пензенскай вобласьці Алег Мельнічэнка сказаў журналістам, што інфармацыя аднаго зь лідэраў сэкты пустэльнікаў Віталя Недагона пра сьмерць у пячоры ля вёскі Нікольскае дзьвюх жанчын, адна зь якіх нібыта — жыхарка Беларусі Марыя Ярашэвіч – будзе правярацца:
“З 24 чалавек, якія падняліся на паверхню, гэтую інфармацыю пацьвердзіў толькі адзін чалавек. Іншыя – адмаўляюць. Натуральна, што доля сумневу заўжды павінна прысутнічаць пры кантактах зь людзьмі, якія знаходзіліся ў такіх стрэсавых сытуацыях”.
Напярэдадні міністар унутраных спраў Беларусі Ўладзімер Навумаў заявіў, цытую: “ Мы ведаем, што два чалавекі памерлі. Ёсьць папярэдняя інфармацыя, што адна зь іх — грамадзянка Беларусі”.
Паводле прапаведніка Віталя Недагона, прозьвішча нябожчыцы – Марыя Ярашэвіч.
Мне ўдалося высьветліць, што сапраўды: сярод пустэльнікаў яшчэ зь лістападу 2007 году была жыхарка вёскі Мацясы Жабінкаўскага раёну Марыя Ярашэвіч. Цяпер яе родныя і знаёмыя пільна сочаць за падзеямі ў Пензенскай вобласьці.
Як расказвае Галіна Сакалова, раўналетка 42-гадовай М.Ярашэвіч, жанчына ў 1980-я гады пераехала са Столінскага раёну, уладкавалася працаваць на фэрме, даіла кароў. Муж Віктар працаваў трактарыстам. У сям’і гадаваліся двое сыноў — Дзіма і Дзяніс.
Першы цяпер працуе ў вёсцы Навізное Кобрынскага раёну пры праваслаўным кляштары, які тут ствараецца. Малодшы, Дзяніс, сканчае сёлета сярэднюю школу. Абодва жывуць у бацькоўскім доме, які некалі збудаваў мясцовы калгас.
“Віктар Ярашэвіч памёр ад раку ў 2005 годзе, — кажа Галіна Сакалова, — магіла нябожчыка цяпер недагледжаная, на ёй толькі адна штучная кветка. Марыя зьехала ў Расею ад гора і беднаты, паддалася ўгаворам прапаведніка Пятра Кузьняцова”.
Галіна Сакалова падкрэсьлівае, што Марыя Ярашэвіч адышла ад актыўнага жыцьця яшчэ ў час мужавай хваробы. Пазьней кінула працу, амаль штодня наведвалася ў царкву.
“Яна цалкам спыніла кантакты з былымі сяброўкамі і сваякамі, аддалася малітвам, якія і прывялі яе ў тую пячору”, — дадае Галіна Сакалова і адразу пытаецца, ці прывязуць жанчыну ў вёску, каб тут яна знайшла вечны супакой.
У лістападзе 2007 году 35 чалавек, у тым ліку некалькі грамадзян Беларусі зь дзецьмі, зачыніліся ў загадзя абсталяваным падзямельлі ў Бекаўскім раёне Пензенскай вобласьці. Яны вырашылі заставацца там да траўня 2007 году, калі, на іх думку, павінен надысьці “канец сьвету”. 24 пустэльнікі, у тым ліку чацьвёра дзяцей, пакінулі пячору ў канцы сакавіка — на пачатку красавіка. Да сёньня яны жывуць дзьвюма групамі ў вёсцы Нікольскае.