Назва фэсту дадзеная ў гонар полацкага князя Ўсяслава Чарадзея, які нібыта ўмеў пераўвасабляцца ў ваўкалака. Мясцовыя ўлады былі незадаволеныя такой назвай і прапанавалі сваю: “Мы беларусы”. Прадстаўнікі ўладаў пры гэтым сьцьвярджалі, што Ўсяслаў не прызнаны праваслаўнай царквой, -- паведаміла арганізатарка фэсту Лера Сом. Яна спадзяецца, што конкурс стане традыцыйным менавіта пад назвай "Ноч ваўкалака".
А гэтым разам перамог гурт "Да! Бл…" з пасёлку Нарач Мядзельскага раёну. Усяго ж у фэсьце бралі ўдзел сем маладых рок-калектываў з розных гарадоў Беларусі.
“Усё прайшло вельмі добра, было шмат гледачоў. Гэта быў конкурс для гуртоў, якія толькі пачынаюць сваю кар'еру”, -- паведаміла Лера Сом.