Паводле кіраўніка менскага офісу ТАСІС Яніса Айзсалніекса, бліжэйшымі днямі спадар Хольцапфель будзе займацца вырашэньнем тэхнічных пытаньняў.
Нагадаем, яшчэ ў 2005 годзе Эўракамісія зрабіла запыт аб адкрыцьці свайго прадстаўніцтва ў Менску. Пагадненьне зь беларускім урадам аб адкрыцьці прадстаўніцтва Эўракамісіі было падпісана 7 сакавіка 2008 года ў Брусэлі. Яго кіраўніком прызначаны спадар Хольцапфэль.
Раней спадар Хольцапфэль сказаў, што функцыі прадстаўніцтва ў Менску ня будуць адрозьнівацца ад функцый аналягічных місій у 118 краінах.