Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Лыско: “Прыняць пакуты за Радзіму – гонар”


Чым ёсьць угодкі абвяшчэньня БНР для Беларусі сёньняшняй? Як лепей, на погляд беларусаў, адзначыць гэтую дату? Сёньня сваімі думкамі дзеліцца гэоляг з 30-гадовым стажам, адзін зь першых беларускіх палітычных вязьняў Уладзімер Лыско.


Карней: “Спадар Уладзімер, які сэнс асабіста Вы ўкладаеце ў Дзень Волі? Што для Вас гэтае сьвята?”

Лыско: “Дзень Волі, Дзень Беларускай Народнай Рэспублікі – гэта дзень нашай незалежнасьці. І я перакананы, што гэта самае вялікае сьвята ў нашай Беларусі”.

Карней: “Так сталася, што Вы – адзін з першых у сувэрэннай Беларусі, хто быў пакараны за палітычную актыўнасьць. І што паказальна, асуджаныя якраз за ўдзел ў акцыі да гадавіны ўтварэньня БНР. Не шкадуеце, што сталі “першапраходцам”?

Лыско: “Не, не шкадую. Да таго ж, ад прызначанага тэрміну я адбыў толькі палову, роўна год: 8 сакавіка тэрмін пайшоў, а праз год, 12 сакавіка, пасьля абвяшчэньня амністыі ўжо быў дома. І, як некалі сказаў Юры Хадыка, для мяне гэта гонар – “сядзець” за Радзіму”.

Карней: “Як сёлета Вы плянуеце адзначаць Дзень Волі?”

Лыско: “Як і ўсе: 25 сакавіка будзе шэсьце, таксама пайду на плошчу Якуба Коласа. Гэта ўжо без аніякіх пытаньняў”.

Уладзімер Лыско нарадзіўся 20 ліпеня 1957 году ў Барысаве. У 1974 годзе паступіў у Палітэхнічны тэхнікум па спэцыяльнасьці “інжынэрная геадэзія”, пасьля заканчэньня разьмеркаваны ў Менск.

За ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў Дзень Волі 25 сакавіка 1997 году быў асуджаны да двух гадоў “хіміі”. Пакараньне адбываў у Гомелі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG