Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Купава: “Гэта штогадовы клопат і шчасьлівая хвіліна”


Чым ёсьць угодкі абвяшчэньня БНР для Беларусі сёньняшняй? Як лепей, на погляд знаных беларусаў, адзначаць гэтую дату? Сёньня з развагамі на гэтую тэму – мастак, сябра творчай суполкі «Пагоня» Мікола Купава.


Карэспандэнтка: “Як вы будзеце сьвяткаваць 90-я ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі?”

Купава: “На маёй памяці, апошнія 20 гадоў мы заўсёды сьвяткуем. Як правіла робім маштабныя шэсьці, паседжаньні, канцэрты, выставы. Прымяркоўваем да гэтага дня нейкія публікацыі і выданьні. І гэта ўжо наш звычайны штогадовы клопат і шчасьлівая хвіліна ў жыцьці”.

Карэспандэнтка: “Што для вас абвяшчэньне БНР, што для вас гэтае сьвята?”

Купава: “Гэта сапраўды вялікая падзея. Бо пасьля гэтулькіх гадоў таптаньня нашай гісторыі на месцы, пасьля заняпаду грамадзтва і дзяржаўнасьці была абвешчаная вольная, незалежная дзяржава Беларусь. Іншая рэч, што мы не ўтрымалі гэтую незалежнасьць, ня здолелі яе адстаяць. Але гэта было вельмі цяжка, бо на нас абрынулася такая навала, такая варожая сіла, што мы не маглі выстаяць адны. Нас ніхто не падтрымаў. Проста высновы з гэтага неабходна рабіць. Бо далейшая барацьба працягваецца. І менавіта інтэлектуальнымі сіламі мы мусім дасягнуць таго, што было зроблена ў 1918 годзе”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG