Супрановіч: Сьвяткаваць у нашай краіне яшчэ не навучыліся. І сьвяты, якія цяпер ёсьць, у што яны ператвараюцца ў працэсе... – не хацелася б, каб у сёньняшняй сытуацыі сьвята 25 сакавіка стала б дзяржаўным. І каб гэта ўсё ператварылася ў такія рэчы, як, напрыклад, сьвята гораду - калі людзі выходзяць на вуліцы ў горад проста з мэтай выпіць.
Застаюцца ў памяці 90-я гады, калі на шэсьце прыходзіла сапраўды шмат людзей. Безьліч сьцягоў. Прыгожа, сьвяточна... Мне асабіста здаецца, што Дзень Волі – гэткае сьвята, калі павінна быць шэсьце. І было б добра, калі б гэтае шэсьце вяло да добрай пляцоўкі, дзе б адбываўся вялікі сьвяточны канцэрт. Дзе б выступалі розныя музыкі розных музычных накірункаў.
Карэспандэнтка: А для Вас асабіста гэтае сьвята азначае што?
Супрановіч: Для мяне гэта – проста сьвята. Сьвята, дзень, які варта памятаць, варта адзначаць. Нават у тых умовах, у якіх сёньня знаходзімся. Мы мусім зазначыць сваю прысутнасьць, мусім выйсьці на вуліцы, быць у добрым настроі і віншаваць людзей. Калі людзі ня ведаюць, што гэта за сьвята, - распавесьці ім пра гэты дзень.