Выступ быў прысьвечаны дзейнасьці ЗША па дапамозе ў сфэры адукацыі і аховы здароўя такім краінам сьвету, як Аўганістан, Нігерыя, Мадагаскар, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Сярод іншага, Лора Буш адзначыла:
“Сьвяткуючы Міжнародны жаночы дзень, мы ня можам забывацца пра нашых сясьцёр у сьвеце, якія ўсё яшчэ прыгнятаюцца брутальнымі рэжымамі ва ўладзе.
Народ Бірмы заслуговаўе сапраўднай магчымасьці выказваць свае погляды наконт канстытуцыі, якую прапанавала ўлада. Тыя магчымасьці, якімі мы з вамі карыстаемся кожны дзень, не належаць толькі нам. Яны належаць усім людзям ва ўсіх краінах. І я заклікаю вас далучыцца да мяне ў патрабаваньні правоў для нашых сясьцёр у Бірме, Кубе, Беларусі і іншых рэгіёнах сьвету, дзе жанчыны ўсё яшчэ прыгнятаюцца”.
(Поўны тэкст выступу на афіцыйным сайце Лоры Буш)