Літоўскі палітык выказаўся пра гэта ў інтэрвію ўкраінскаму тыднёвіку “Зеркало недели”.
Журналіст задаў міністру наступнае пытаньне: “Вільня прэтэндуе на актыўны ўдзел у распрацоўцы “ўсходняга вымярэньня” зьнешняй палітыкі Эўразьвязу. У апошняе дзесяцігодзьдзе праблема Беларусі стала выклікам для ўсёй эўрапейскай супольнасьці. Як Літва — суседка Беларусі — бачыць шляхі рашэньня гэтай праблемы?”
На гэта кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Літвы даў такі адказ:
“Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта адказнасьць беларусаў: гэта іх краіна. Мы зараз прымаем сыгналы беларускага боку пра тое, каб зьмяніць дачыненьні з Эўропай, Эўразьвязам: вызваляюцца палітвязьні, зьмяняецца візавы рэжым паміж Беларусьсю і краінамі Эўразьвязу. Гэта дае нам упэўненасьць, што Менск хоча наладзіць якасна новыя дачыненьні з Эўразьвязам. Але першыя крокі павінна зрабіць сама Беларусь...”