У Эўрапарлямэнце праходзіць збор подпісаў за тое, каб шэнгенскія візы беларусам каштавалі таньней. Цяпер грамадзяне Беларусі павінны плаціць за візу ў краіны Шэнгенскай зоны 60 эўра, што складае амаль траціну сярэднемесячнага заробку ў Беларусі.
Збор подпісаў ініцыяваў літоўскі дэпутат Юстас Палецкіс, да якога далучыліся калегі па партыі -- сацыял-дэмакраты з Аўстрыі і Польшчы.
У заяве Эўракамісіі заклікаецца пачаць перамовы з уладамі Беларусі “аб спрашчэньні візавага рэжыму і лібэралізацыі парадку выдачы візаў грамадзянам Беларусі, паколькі гэта можа дапамагчы дасягненьню галоўных мэтаў палітыкі Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі – аблегчыць і ўмацаваць асабістыя сувязі паміж людзьмі і дэмакратызаваць Беларусь”.
Паводле ініцыятараў збору подпісаў, гэта адзіны спосаб пазьбегнуць узмацненьня ізаляцыі грамадзянаў Беларусі.
Для таго, каб пісьмовая заява сталася пачаткам дыскусіі ў Эўрапарлямэнце, неабходна сабраць ня меней за 393 подпісы дэпутатаў.
Сакратар МЗС Літвы Оскарас Юсіс адзначыў у інтэрвію літоўскаму інфармацыйнаму агенцтву ELTA, што Літва і суседнія краіны імкнуліся пераканаць прадстаўнікоў краінаў – старых сябраў Эўразьвязу ў тым, што кошт 60 эўра для візаў беларусам занадта высокі, але бальшыня ў Радзе Эўропы іх не падтрымала.
Літоўскі эўрапарлямэнтар ініцыяваў збор подпісаў за танныя шэнгенскія візы беларусам.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1