Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шынамантаж у Горадні: 20-працэнтная зьніжка для «дармаедаў»


Павал Шумскі
Павал Шумскі

Гарадзенскі ўладальнік шынамантажу «Пятае кола» разьмясьціў у сацсетках рэкляму, у якой за свае паслугі гарантуе 20% зьніжкі, калі кліент прад’явіць «ліст шчасьця», які атрымаў з падатковай інспэкцыі. Такім чынам Павал Шумскі выказвае салідарнасьць з тымі, хто аказаўся ў няпростай жыцьцёвай сытуацыі.

Паводле Шумскага, з аднаго боку, гэта можа выглядаць трошкі весела, з другога — ён такім чынам імкнецца дапамагчы людзям, якія трапілі ў складаную сытуацыю.

«У мяне шмат сяброў, якія атрымалі „лісты шчасьця“. Усе яны хочуць працаваць і зарабляць, але ўладкавацца ніхто ня можа. Людзі сапраўды перажываюць нялепшыя часы. Я ім усім вельмі спачуваю і хоць такім чынам спрабую дапамагчы. У гэтай сытуацыі сёньня мог бы аказацца любы з нас, у тым ліку і я».

Павал Шумскі кажа, што разьмясьціў рэкляму толькі два дні таму і ніхто з кліентаў пакуль на гэта не адазваўся, хоць ёсьць спадзевы, што людзей зацікавіць падобная ініцыятыва.

«Народ цяпер і так бедны, грошай ніхто ня мае. І ў мяне, з аднаго боку, гэта такі пратэст, а з другога — я іранічна на гэта гляджу. Павінны ж людзі неяк на ўсякія праявы жыцьця рэагаваць, асабліва на такія ўказы, якія парушаюць нашу Канстытуцыю».

Дэкрэт прэзыдэнта № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» абавязвае грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якiя пастаянна жывуць у Беларусі, ня ўдзельнічалі ў фінансаваньні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаваньні менш за 183 каляндарныя дні ў мінулым годзе, заплаціць збор у памеры 20 базавых велічынь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG