Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі 35,3 тысячы беспрацоўных і 440 тысяч «дармаедаў». Як так?


Паседжаньне аргкамітэту правядзеньня Маршу недармаедаў
Паседжаньне аргкамітэту правядзеньня Маршу недармаедаў

Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у эканоміцы Беларусі на сьнежань 2016 году было занята 4,3813 млн чалавек. А зарэгістраваных беспрацоўных было толькі 35,3 тысячы чалавек — гэта 0,8% эканамічна актыўнага насельніцтва.

Колькасьць зарэгістраваных беспрацоўных нават скарацілася — у лістападзе 2016-га іх было 35,8 тысячы чалавек.

Але пры гэтым за сьнежань звольнілі з працы на 10 тысяч чалавек болей, чым прынялі. Колькасьць звольненых перавышала колькасьць прынятых на працу 10 з 12 месяцаў 2016 году. Калі проста скласьці зьвесткі па ўсіх месяцах, атрымаецца, што звольнілі на 108,1 тысячы чалавек больш, чым прынялі на працу.

440 тысяч «лістоў шчасьця» і ў 10 разоў меней беспрацоўных

Пры гэтым колькасьць «дармаедаў» на парадак большая: падатковыя органы накіравалі больш за 440 тысяч апавяшчэньняў пра неабходнасьць сплаціць збор на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў. Збор вядзецца за 2015 год, калі афіцыйная колькасьць зарэгістраваных беспрацоўных называлася роўнай 43,3 тысячы чалавек.

Чаму «дармаедаў» больш за беспрацоўных? Як тлумачыў Свабодзе эканаміст Леанід Заіка, у сьвеце колькасьць беспрацоўных лічаць па хатніх гаспадарках, у Беларусі ж — па колькасьці зарэгістраваных на біржы працы. Рэгістравацца на біржы хочуць далёка ня ўсе, хто шукае працу, «гэта ўнікальныя людзі, якія ў нешта там вераць альбо хочуць атрымаць тыя 10 даляраў на месяц». Тыя, хто страцілі працу, могуць ехаць на сельскагаспадарчыя ці будаўнічыя работы за мяжу альбо проста сядзець бяз працы.

«Дармаеды» не сьпяшаюцца плаціць

Ды той «падатак на дармаедаў» пакуль сплацілі толькі 34 тысячы чалавек — у 13 разоў меней, чым было накіравана «лістоў шчасьця». Тэрмін выплаты збору працягнулі, цяпер яго трэба сплаціць да 20 лютага.

«Гавары праўду» прызначыла сход «дармаедаў» у Менску на 7 лютага, «Беларускі нацыянальны кангрэс» абвясьціў «Марш супраць пабору ўладаў» на 17 лютага, Аб’яднаная грамадзянская партыя заплянавала Марш «дармаедаў» на 15 сакавіка. Маршы «дармаедаў» маюць прайсьці таксама ў рэгіёнах.

Падатак на дармаедзтва — трэці за апошнія 100 гадоў. Як Кайзэр, Хрушчоў і Лукашэнка прымушалі беларусаў працаваць

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG