Паведамленьне стала рэакцыяй на словы Трампа падчас прэс-канфэрэнцыі ў сераду, на якой абраны прэзыдэнт адмовіўся адказваць на пытаньні карэспандэнта CNN, абвінаваціўшы тэлеканал у публікацыі ілжывых навінаў.
Амэрыканскія і брытанскія СМІ, у ліку якіх быў CNN, 10 студзеня паведамілі пра тое, што ў нядаўна апублікаванай справаздачы аб расейскіх кібэратаках зьмяшчаецца інфармацыя пра наяўнасьць у расейскіх выведслужбаў кампрамату на Трампа. У сваім паведамленьні тэлеканал спасылаўся на неназваныя крыніцы ў амэрыканскім урадзе.
Трамп назваў публікацыі СМІ «фэйкам» і «палітычным паляваньнем на вядзьмарак», адзначыўшы, што Расея ніколі не спрабавала на яго ціснуць, а дасье на яго цалкам сфабрыкаванае. У Крамлі наяўнасьць кампрамату таксама абверглі.