Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп назваў «фэйкам» нібыта сабраны на яго кампрамат


Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў «фэйкам» і «палітычнай паляваньнем на ведзьмаў» паведамленьні пра кампрамат на яго, нібыта сабраны расейскай выведкай.

Крэмль заявіў, што ніякага кампрамату на Трампа няма.

Раней тэлекампанія CNN паведаміла, што ў справаздачы аб расейскіх кібэратаках у ЗША, пададзенай на мінулым тыдні Бараку Абаму і Дональду Трампу, зьмяшчаецца інфармацыя са спасылкай на крыніцы ў расейскай выведцы пра тое, што гэтая выведка мае фінансавую і асабістую інфармацыю, якая кампрамэтуе Трампа.

Акрамя CNN, такія ж зьвесткі прыводзяць агенцтвы Reuters і AP, газэта The New York Times і іншыя СМІ. Усе яны спасылаюцца на ананімныя крыніцы ў амэрыканскім урадзе.

Паведамляецца, што кампрамат перадаў Вашынгтону былы брытанскі выведнік, які займаўся зборам гэтай інфармацыі на замову апанэнтаў Трампа ў ЗША: супернікаў у барацьбе за намінацыю ад Рэспубліканскай партыі і фінансавых донараў кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратаў Гілары Клінтан.

Сёньня ў 19 гадзін паводле менскага часу Дональд Трамп дае першую прэс-канфэрэнцыю ў якасьці абранага прэзыдэнта Злучаных Штатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG