У хаце Ядзьвігі Балінскай застаўся стогадовы куфар, куды яна склала свой пасаг, як ішла замуж. Захаваліся і чорна-белыя фатаздымкі старэйшага брата Чэслава, які ў маладосьці трапіў на Ўрал, потым у Амэрыку, а адтуль ужо ніколі ня змог перасекчы мяжу, каб хоць вокам паглядзець на родную вёску.