Вано Мерабішвілі быў міністрам унутраных справаў Грузіі з 2004 году да свайго прызначэньня на пасаду кіраўніка ўраду ў чэрвені летась.
Сёлета ў траўні Мерабішвілі абвінавацілі ў растраце дзяржаўных сродкаў і подкупе выбарцаў ды арыштавалі. Пазьней дадалі абвінавачаньне ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў у сувязі з разгонам мітынгу ў цэнтры Тбілісі 26 траўня 2011 году. Яму пагражае зьняволеньне на 12 гадоў. Мерабішвілі лічыць, што ягоны арышт і абвінавачаньні, выстаўленыя супраць яго, зьяўляюцца палітычнай помстай цяперашняга прэзыдэнта Грузіі Бідзіны Іванішвілі, які ўзяўся перасьледаваць паплечнікаў папярэдняга прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі.
Ці на адсутнасьць тэлевізара ў турэмнай камэры можна глядзець як на абмежаваньне правоў чалавека ў адносінах да вязьняў?
Рэкамэндацыі ААН адносна «мінімальнага стандарту» ўтрыманьня зьняволеных гавораць пра доступ вязьняў да кніжак і «важных» навінаў праз газэты, часопісы і радыёперадачы. Гэтыя рэкамэндацыі, выдадзеныя ў 1955 годзе, пра тэлевізію ня згадваюць.
Тым ня менш, на сьвеце здараліся пратэсты вязьняў, якія патрабавалі «нетыповых» умоваў утрыманьня ў турме. Можна згадаць у гэтым кантэксьце Андэрса Брэйвіка, які адбывае пакараньне ў Нарвэгіі за забойства 77 чалавек. Летась Брэйвік напісаў амаль 30-старонкавую скаргу на «нечалавечыя» ўмовы ўтрыманьня ў турме, абвінавачваючы турэмныя ўлады ў тым, што яму даюць халодную каву і забараняюць карыстацца крэмам для скуры.
У некаторых выпадках зьняволеныя праз свае скаргі і пэтыцыі дамагліся даволі нечаканага пашырэньня сваіх правоў у турме. Напрыклад, у адной турме ў Баварыі вязьням дазволілі піць піва. А ў 2007 годзе Эўрапейскі суд па правах чалавека вырашыў, што вязень у Англіі, які адбывае пажыцьцёвае зьняволеньне за забойства, мае права стаць бацькам праз штучнае апладненьне, паколькі, у інтэрпрэтацыі суду, права на «сямейнае жыцьцё» зьяўляецца адным з асноўных правоў чалавека.
Ня выключана, што і Вано Мерабішвілі атрымае тэлевізар у сваю камэру. Пакуль што турма, у якой ён прабывае, ня мае даведзенай тэлевізіі.
«Я ўжо сказаў турэмнай адміністрацыі, каб яму паставілі тэлевізар. Калі гэта адбудзецца дакладна, залежыць толькі ад адміністрацыі турмы» — заявіў журналістам Сазар Субары, міністар у грузінскім кабінэце, які наглядае за турмамі ў краіне.
Просьба Мерабішвілі паставіць яму ў камэры тэлевізар супала ў часе з публічнай дыскусіяй у Грузіі пра тое, ці паказаць у тэлевізіі новае відэа, якое сьведчыць пра катаваньні і гвалтаваньні вязьняў у грузінскіх турмах.