Брэсцкая крэпасьць, збудаваная на падмурках старажытнага Берасьця, разбуранага на загад расейскага цара, у савецкія часы была адным з самых культавых месцаў для турыстаў. Мэмарыял наведвалі амаль усе. Але варта заглянуць у крэпасьць і цяпер. Асабліва цікава назіраць за першымі праявамі адраджэньня на гэтых развалінах гарадзкога жыцьця, якое тут віравала амаль да сярэдзіны 19-га стагодзьдзя.
Такім чынам, запрашаем у віртуальную экскурсію.