Новы фільм пра Аляксандра Лукашэнку «Залатое дно» цягам сутак сабраў на YouTube-канале блогера NEXTA больш за 1,8 млн праглядаў. Адначасова трансьляцыю стужкі глядзела больш за 100 тысячаў чалавек – рэкорд для YouTube-прэм’еры ў Беларусі.
Памочніца пракурора Фрунзенскага раёну Менску Аліна Касьянчык, якая выступала дзяржаўным абвінаваўцам па гучных палітычных працэсах, патлумачыла свае дзеяньні былым аднаклясьнікам зь Ліцэю БДУ.
Былому ратавальніку, 26-гадоваму Рыгору Давыдаву, прысудзілі 4,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму. Пакараць яго патрабавала памочніца пракурора Аліна Касьянчык.