Польскі горад Пярэмышль ад пачатку вайны бачыў ужо мільёны ўцекачоў. На працягу апошніх шасьці месяцаў мясцовы вакзал працуе як перавалачная база для тых, хто ўцякае ад вайны. Два месяцы таму наш карэспандэнт назіраў за сытуацыяй у Пярэмышлі. Цяпер зноў вярнуўся туды. Што зьмянілася?
Зь першых дзён вайны давялося назіраць за тысячамі (насамрэч іх ужо некалькі мільёнаў) уцекачоў на мяжы Ўкраіны і Польшчы. Што зьмянілася на памежжы за гэтыя чатыры месяцы вайны — у назіраньнях карэспандэнта Свабоды.
Палітычны перасьлед, суды, рэпрэсіі, затрыманьні выклікаюць злосьць, гнеў, апатыю, дэпрэсію, праклёны і сьлёзы. Страх. Тое самае могуць зрабіць з кожным, і па мяне могуць прыйсьці. Жах пякельны...