Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у парлямэнцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька тлумачыць імаверную перамогу Дональда Трампа тым, што яму спрыяў час правядзеньня выбараў.
У Беларусі падлеткаў асуджаюць на тэрміны па 10 гадоў. Свабода пагаварыла з псыхолягам і былым міліцыянтам, чаму так адбываецца і як зьняволеньне мяняе маладых людзей.
Дональд Трамп зноў будзе прэзыдэнтам ЗША. Беларусы як у дыяспары, так і ў краіне з гэтай нагоды разважаюць, якой будзе палітыка Злучаных Штатаў у дачыненьні Беларусі і беларускіх пытаньняў. Свабода сабрала, што ён казаў пра Беларусь.
Валер Кавалеўскі, кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, які быў датычны да арганізацыі Стратэгічнага дыялёгу Дэмакратычных сіл Беларусі і ўладаў ЗША, камэнтуе Свабодзе імавернае вяртаньне ў Белы дом Дональда Трампа.
5 лістапада — асноўны дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША.
Прызнаньне арганізацыі непажаданай азначае забарону на яе дзейнасьць у Расеі. Супрацоўніцтва з такой арганізацыяй, у тым ліку і за мяжой, расейскія ўлады разглядаюць як правапарушэньне ці злачынства.
З канца кастрычніка праваабаронцы фіксуюць масавыя затрыманьні па ўсёй Беларусі, колькасьць арыштаваных ужо можа перавышаць сотні людзей. Пагаварылі са сьведкамі маштабнай апэрацыі сілавікоў.
Беларуска пасьля некалькіх спроб выехаць з Украіны сама прыйшла ў міграцыйныя органы па дапамогу ў вяртаньні ў Беларусь.
Як чакаецца, вынік прэзыдэнцкіх выбараў у сямі «хісткіх штатах» вызначаць зыход змаганьня паміж былым прэзыдэнтам Дональдам Трампам, кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі, і віцэ-прэзыдэнткай Камалай Гарыс, кандыдаткай ад Дэмакратычнай партыі.
Супрацоўнікі выведкі і бясьпекі ЗША абвінавацілі Расею і Іран у нарошчваньні кібэратак і кампаній дэзынфармацыі, каб пасеяць разлад, калі амэрыканцы адправяцца на выбарчыя ўчасткі 5 лістапада галасаваць на напружаных прэзыдэнцкіх выбарах.
У выніку расейскага абстрэлу вайсковага аэрадрому ў Івана-Франкоўску ў 2022 годзе загарэўся склад з палівам, загінуў адзін чалавек, атрымалі раненьні тры вайскоўцы і дзьве цывільныя супрацоўніцы аэрадрому.
4 лістапада Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала апошнія ініцыятыўныя групы для збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў у прэзыдэнты. Расказваем, хто гэтыя людзі.
Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый.
Міністэрства ўнутраных спраў унесла зьмены ў прынятую 24 гады таму пастанову № 174, якая зацьвярджае Правілы ўнутранага распарадку папраўчых устаноў.
Аляксандар Лукашэнка прыдумаў новую схему, каб павялічыць рэнтабэльнасьць беларускага прадпрыемства.
У Беларусі закрылася адна з найбуйнейшых моўных школ Streamline. Але гэта не адзіны выпадак. На пачатку году стала вядома пра больш за 10 закрытых устаноў, дзе вучылі польскай мове. Свабода пагаварыла з дырэктарам адной з закрытых школ, а таксама былой выкладчыцай
Амаль у кожнай сваёй перадвыбарчай праграме кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Лукашэнка гаварыў пра карупцыю, нараджальнасьць, рост заробкаў, разьвіцьцё прадпрымальніцтва і адраджэньне вёскі. Пачыталі іх усе і паглядзелі, што ўдалося выканаць.
Ад сёньня, 4 лістапада, і па 21 лістапада можна будзе паглядзець 14 фільмаў Беларускага конкурсу і дзьве стужкі пазаконкурснай сэкцыі «Міждысцыплінарнае мастацтва» на кінафэстывалі «Паўночнае зьзяньне».
Падзеі 4 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Падзеі 2 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Загрузіць яшчэ