Аляксандр Лукашэнка прызнаў факты парушэньня мяжы Беларусі баявымі бесьпілётнікамі і заявіў, што беларускі бок «шмат» іх зьбівае, не зважаючы, украінскія яны ці расейскія, паведамляе «Позірк» з спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.
На 8,1 тысячы скарацілася за апошнія тры гады колькасьць настаўнікаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, вынікае з праведзенага «Позіркам» параўнальнага аналізу публікацый, якія рыхтуе Белстат да Дня настаўніка (3 кастрычніка).
Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка і яшчэ пяцёра грамадзян Беларусі ўключаныя ў абноўлены 3 кастрычніка КДБ Беларусі пералік «арганізацый і фізычных асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Пытаньне выдачы беларусаў, абвінавачаных і асуджаных у крымінальных справах, падняў у Ерэване генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед на сустрэчы з армянскай калегай Аннай Вардапэт’ян, паведамляе прэс-служба ведамства.
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ у першым чытаньні падтрымала наданьне дзіцячым дамам пры манастырах статусу адукацыйнай установы, інфармуе агенцтва «Позірк».
За студзень — жнівень 2024 году ў Беларусі звольнілі на 11,07% работнікаў больш, чым нанялі — 481 500 супраць 433 500, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Праца Беларускай АЭС выглядае «адпаведнай усім узгодненым на міжнародным узроўні стандартам ядзернай бясьпекі», заявіў генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі пасьля візыту на станцыю 1 кастрычніка.
У МЗС Нямеччыны заявілі, што правяраюць інфармацыю аб выкарыстаньні працы палітвязьняў пад Лідай на цыбульнай плянтацыі нямецкага бізнэсоўца, дэпутата парлямэнту зямлі Саксонія ад ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрга Дорнаў.
Урад Беларусі працягнуў да 1 красавіка 2025 году забарону на ўвоз асобных тавараў празь беларуска-літоўскі ўчастак дзяржаўнай мяжы, паведамляецца ў тэлеграм-канале ўраду.
У сталіцы Беларусі з 1 кастрычніка аднаўляецца дзяржаўная рэгістрацыя індывідуальных прадпрымальнікаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Менгарвыканкаму.
Увоз тавараў у Беларусь з краінаў Эўразьвязу ў 2023 годзе ў параўнаньні з 2021 годам скараціўся больш як на 56%, паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандр Нісьцюк.
«Галоўным інтарэсам» Захаду зьяўляецца «захаваньне дамінаваньня на плянэце», — заявіў міністар замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў, выступаючы на 79-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН.
У пералік «асоб, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», 27 верасьня дададзена яшчэ 24 чалавекі, цяпер у сьпісе, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.477 пазыцый.
Беларускімі праваабарончымі арганізацыямі прызнаныя палітвязьнямі яшчэ сем чалавек. Гэтая інфармцыя ўтрымліваецца ў сумеснай заяве праваабаронцаў, апублікаванай 27 верасьня на сайце цэнтру «Вясна».
Сытуацыя на мяжы Польшчы з Беларусьсю сур’ёзная, ціск у апошнія тыдні і дні ўзмацняецца, заявіў польскі віцэ-прэм’ер — міністар нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш 26 верасьня на брыфінгу пасьля сустрэчы з камандаваньнем на польска-беларускай мяжы.
Пытаньні «паскарэньня тэрмінаў узаемных паставак прадукцыі вайсковага прызначэньня» абмеркавалі 25 верасьня ў Баку старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі і дырэктар Фэдэральнай службы па вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве Расеі.
Пасьля чатырохдзённага перапынку на мэтэастанцыях Беларусі зноў зафіксавалі тэмпэратурныя рэкорды, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз апэратыўных і архіўных даных Белгідрамэту.
З 13 чэрвеня па 20 верасьня папярэдзілі 6314 спробаў перасячэньня мяжы супраць 17 948 такіх выпадкаў з 5 сакавіка па 12 чэрвеня.
Група незалежных экспэртаў па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі мае намер правесьці ўласнае незалежнае расьсьледаваньне іх парушэньняў і прадставіць у сакавіку 2025 году адпаведны даклад.
Раней заяўлялі, што ад пачатку вайны ў Беларусь вывезьлі ня менш за 2,5 тысячы дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны.
Загрузіць яшчэ