У VІІІ Рэспубліканскім фэстывалі нацыянальных культур, які з 4 па 6 чэрвеня праходзіў у Горадні, узялі ўдзел прадстаўнікі больш чым 40 суполак нацыянальных меншасьцяў Беларусі.
Ці ведаеце вы пра акцыю "Стоп-бэнзін?" Як да яе ставіцеся? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Пракуратура Гарадзенскай вобласьці распачала крымінальную справу ў адносінах да кіраўніцтва адкрытага акцыянэрнага таварыства "Шклозавод "Нёман". Чыноўнікі абвінавачваюцца ва злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі пры выкарыстаньні дзяржаўнай грашовай дапамогі.
Гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут лічыць, што Шапіра будзе лагаднейшым кіраўніком, скажам так — бацькам-камандзірам.
Гарадзенскі гарвыканкам адмовіў актывістам Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці правесьці пікет у абарону правоў дзіцяці 1 чэрвеня.
У агратурыстычным комплексе “Гарадзенскі маёнтак”, што ў вёсцы Каробчыцы побач з Горадняй распачаўся міжнародны пленэр разьбяроў.
У Віталя Гуляка, апроч кампутара, мабільнага тэлефона, газэтаў, кнігаў, канфіскавалі банкаўскую картку і “карту паляка”. Віталь Гуляк зьяўляецца інвалідам ДЦП другой групы зь дзяцінства.
Віктар Марчык больш гадзіну таму затэлефанаваў кіраўніку раённай арганізацыі БНФ Івану Шэгу і толькі пасьпеў сказаць, што яго затрымлівае міліцыя. На гэтым сувязь зь ім перарвалася.
У Беларусі чарговы раз зь сёньняшняга дня падаражэла аўтамабільнае паліва. Як гэта адаб’ецца на вашым ладзе жыцьця і як зьбіраецеся вырашаць гэтую праблему? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
З 1 траўня па 1 ліпеня ў Беларусі адбываецца рэгістрацыя інтэрнэт-рэсурсаў. Як гаворыцца ў адпаведнай пастанове ўраду, гэта робіцца дзеля "удасканаленьня выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту Інтэрнэту". Аднак незалежныя экспэрты бачаць у абавязковай рэгістрацыі пагрозу для незалежных выданьняў.
Хто ў Беларусі можа дапамагчы найманаму работніку абараніць ягоныя правы, калі іх парушае адміністрацыя? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Віталь Гуляк, сябра АГП, затрыманы міліцыянтамі побач з пад’ездам дома, дзе ён распаўсюджваў паштоўкі “Гавары праўду”. Цяпер ён знаходзіцца ў пастарунку.
У парафіі Язафата Кунцэвіча абвясьцілі жалобу па тых, хто загінуў пад Смаленскам. Цэнтар парафіі знаходзіцца ў мястэчку Сапоцкін Гарадзенскага раёну. У суботу ўвесь дзень тут будзе правіцца імша па тых, хто загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам.
Выступ Алега Рамашкевіча, які балятуецца ў абласны Савет ад партыі БСДП “Грамада” у Бераставіцкім раёне скарацілі амаль на дзьве хвіліны і зьмянілі час эфіру.
Астравецкіх актывістаў Івана Крука і Мікалая Ўласевіча не зарэгістравалі кандыдатамі ў райсавет. У абласной камісіі, куды Іван Крук адмыслова паехаў на разгляд скаргі, сказалі, што цалкам згодныя з рашэньнем раённай камісіі. Пераважная большасьць акругаў у вобласьці – з адным праўладным кандыдатам.
Абавязковыя курсы беларускай мовы пачалі дзейнічаць ад красавіка на загад Міністэрства аховы здароўя.
Кандыдат у дэпутаты абласнога савету Зьміцер Кухлей зьвярнуўся са скаргай у Цэнтравыбаркам на рашэньне Мастоўскага райвыканкаму, згодна зь якім у цэлым раёне выдзелены толькі два месцы для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
У Бярозаўцы Лідзкага раёна актывісты сабралі больш за 300 подпісаў са зваротам да мясцовых уладаў, у якім выказваюць пратэст супраць будаўніцтва цэха па вытворчасьці шкловаты.
Актывісту Алесю Масюку а палове на восьмую раніцы затэлефанавалі сёньня зь міліцыі і цікавіліся - ці ня едзе ён у Менск.
Такі адказ атрымалі ў Беларускім Незалежным прафсаюзе “Гродна Азот”. У звароце ў пракуратуру гаварылася аб ціску на сяброў прафсаюза з боку адміністрацыі з патрабаваньнем выйсьці зь яго шэрагаў.
Загрузіць яшчэ