Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Побач зь Лідай пачалі будаваць завод гарачага цынкаваньня мэталаканструкцый


Афіцыйна, з удзелам прэм’ера Сяргея Сідорскага, закладзены першы камень у фундамэнт будучага прадпрыемства. Завод мае разьмясьціцца прыблізна за 350 мэтраў ад бліжэйшай вёскі і за 850 мэтраў ад аднаго з мікрараёнаў Ліды. Пратэсты мясцовага насельніцтва (было сабрана звыш 3 тысяч подпісаў) супраць будоўлі вынікаў не далі.

Магутнасьць заводу — 30 тысяч тон у год. Паводле тэхналёгіі, на новай вытворчасьці будуць выкарыстоўвацца вялікія аб’ёмы салянай кіслаты высокай канцэнтрацыі — да 200 тон у год з пэрспэктывай нарошчваньня магутнасьці.

Супраць будаўніцтва завода паблізу горада і вёскі выступалі мясцовыя жыхары, эколягі. Кампанія "Гавары праўду" брала актыўны ўдзел у грамадзкіх слуханьнях. Спадар Някляеў публічна даводзіў, што нельга так блізка ад жыльля людзей будаваць падобнае прадпрыемства.

Заканчэньне будаўнічых прац плянуецца на сьнежань 2011 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG