У Беларусі амаль за 30 гадоў стала на 7% менш жыхароў.
За 4 гады ЗВР Беларусі вырасьлі больш як у два разы. Што ўплывае на рост і чаму гэтыя сродкі пакуль ня трацяць?
На фоне нафтавых спрэчак з Масквой і фактычнага спыненьня паставак Беларусь шукае нафту ў эўрапейскіх краінах. І нават пачала імпарт нафты з Нарвэгіі. Свабода разабралася, наколькі гэта выгадна і ці можна замяніць расейскія пастаўкі эўрапейскімі.
Дзьмітры Кучук абраны старшынём партыі «Зялёныя». Яму 45 гадоў, ён мае ўласны бізнэс па перапрацоўцы адкідаў і хоча, каб партыя «больш займалася палітыкай». Распыталі яго пра інтэграцыю, вулічныя пратэсты і прэзыдэнцкія выбары.
Расейскае выданьне «Коммерсантъ» паведаміла пра спыненьне перамоваў наконт транзыту празь Беларусь расейскай нафты. Што гэта значыць для Беларусі і як можа адбіцца на эканоміцы?
За сем гадоў школ у Беларусі стала менш, а колькасьць вучняў вырасла на 100 тысяч чалавек. У школах толькі 13% настаўнікаў — мужчыны. На падставе лічбаў Белстату глядзім, што адбываецца з адукацыяй.
Партыя народнага адзінства, аграрная партыя, сацыяльна-спартовая партыя — такія палітычныя адзінкі існуюць у Беларусі, хоць чуваць пра іх хіба падчас мясцовых і парлямэнцкіх выбараў. Свабода высьветліла, чым яны займаюцца і ці лёгка іх знайсьці.
Адміністратара групы «Это Минск, детка!» Яўгена Малахоўскага выклікалі ў Галоўнае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС праз тэлефон. Яму прапанавалі супрацоўнічаць і прасілі не пісаць на палітычныя тэмы.
Але завод ня спыніцца, бо мае запасы нафты. Пра гэта Свабодзе расказалі ў «Белнафтахіме».
Пакуль у Беларусь пастаўляюць нафту прыватныя расейскія кампаніі. Дамова зь імі дзейнічае да канца месяца.
Паводле чарговага ўказу Лукашэнкі з арганізацый, якія транспартуюць нафтапрадукты, будзе брацца падатак з прыбытку 50%. Тлумачым, што гэта значыць.
Віцэ-прэм’ер Расеі Дзьмітрый Козак заявіў журналістам, што пытаньнямі цэнаўтварэньня на нафту для Беларусі займаюцца кампаніі дзьвюх краін, расейскі ўрад да гэтага дачыненьня не мае.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не дамовіўся з Уладзімірам Пуціным аб цэнах на нафту, бо яны «вышэйшыя за ўсясьветныя». Свабода паспрабавала разабрацца, што ён меў на ўвазе.
Падчас атакі Іранам вайсковых базаў ЗША ў Іраку цана на нафту рэзка падскочыла, а пасьля панізілася. Даляр таксама пачаў умацоўвацца. Што адбылося і як гэта закранае Беларусь?
На фоне чарговых нафтавых спрэчак паміж Расеяй і Беларусьсю спыталі ў экспэрта, чым замяніць прыбытак ад нафтаперапрацоўкі.
Віталь Зялкоўскі стаў папулярным інтэрнэт-мэмам некалькі гадоў таму. Яго празвалі «суворым турыстам» за манеру фатаграфавацца з аднолькавым сур’ёзным тварам. У канцы 2019 году ён заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Свабода распытала яго аб праграме і дэбатах з Лукашэнкам.
У розныя часы Беларусь, апроч Расеі, набывала нафту у Азэрбайджане і Вэнэсуэле. Але гэта далёка ня поўны сьпіс альтэрнатыўных пастаўнікоў. Свабода сабрала ўсе маршруты на адной мапе.
З просьбай спрагназаваць, што адбудзецца ў 2020 годзе, мы зьвярнуліся ня толькі да звычайных экспэртаў, але і да астроляга Ўладзімера Васюка, выпускніка Аўстралійскай акадэміі астралёгіі і космабіялёгіі. Магчыма, зоркі ведаюць лепш за людзей.
Беларусь перапрацоўвае нафту з Расеі з савецкіх часоў і ніколі ўсур’ёз не задумвалася пра тое, каб гэта зьмяніць. Так лічыць кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук.
Расея не пастаўляе нафту на беларускія НПЗ з 1 студзеня 2020 году. Свабода разабралася, наколькі ўсё сур’ёзна і што страціць Беларусь.
Загрузіць яшчэ