Сёньня ўвечары ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі адбылася прэзэнтацыя дзьвюх кніг. Адна зь іх – гэта том выбраных твораў Адама Мальдзіса, які выйшаў у сэрыі гістарычна-літаратурных помнікаў “Белкнігазбору”, а другая – важкі том у гонар 75-годзьдзя гэтага знанага дасьледчыка гісторыі беларускай культуры.