Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску зладзілі «прэзэнтацыю» вуліцы Марка Шагала ФОТА


У пачатку вуліцы імя сусьветна вядомага мастака, перайменаванай сёлета, адчынілі мэмарыяльную дошку, на якой па-беларуску напісана: «Вуліца названа ў гонар славутага мастака зь Віцебску Марка Шагала».

Імпрэзу, якая адбылася далей, арганізатары назвалі «прэзэнтацыяй вуліцы», якая зь перайменаваньнем набыла новае аблічча.

Момант адкрыцьця
Момант адкрыцьця

Тут зьявіліся новыя шыльды, а на некаторых будынках валянтэры намалявалі малюнкі у стылі супрэматызму, пачынальнікам якога быў Казімір Малевіч, а ў будынку, дзе раней мясьцілася мастацкая вучэльня, дзе выкладалі абодва мэтры, пасьля рамонту адчыніцца музэй, прысьвечаны навучальнай ўстанове, якая прынесла Віцебску славу «сталіцы мастакоў».

Вулічныя клоўны
Вулічныя клоўны

На сьценах — росьпісы
На сьценах — росьпісы

Пасьля таго, як кіраўніцтва горада і вобласьці ўсклала кветкі да мэмарыяльнай дошкі, у гэтым куточку Віцебска — ад цэнтральнай вуліцы імя Леніна да ўзьбярэжнай імя Калініна — прайшло тэатралізаванае прадстаўленьне «Улица Марка Шагала — шагала, бежала, летала...»

«Вулічны фатограф»
«Вулічны фатограф»

Нядаўна пакладзены асфальт навучэнцы мастацкіх школ і гурткоў размалявалі каляровай крэйдай. Самадзейныя артысты прайшлі пярэстай калёнай, трымаючы над галовамі паўпразрыстую цырату. Яна сымбалізавала ці то бег часу, ці аблокі ў небе над Віцебскам, у якім вольна лёталі шагалаўскія пэрсанажы, ці рэвалюцыйныя навальнічныя хмары.

Будынак былой мастацкай вучэльні
Будынак былой мастацкай вучэльні



Дзеці гуляюць з цыратай
Дзеці гуляюць з цыратай



Далёка ня ўсё спадабалася жыхарам вуліцы Марка Шагала. У прыватнасьці, тое, што добраўпарадкаваньне і абнаўленьне відаць толькі звонку. Унутры дамы дастаткова даўняй пабудовы так і засталіся без рамонту.

Прыгажуня з вуліцы Шагала
Прыгажуня з вуліцы Шагала

Вуліца сьвяткуе
Вуліца сьвяткуе



Прэзэнтацыя вуліцы Марка Шагала прайшла ў межах сьвяткаваньня Дня горада — ягоных 1042-х угодкаў, якія будуць адзначацца тры дні.
25 чэрвеня, сярод іншага, пройдуць «Парад вышыванак» у культурна-забаўляльным комплексе «Задзьвіньне» і «Сьвята ветру» ў парку «Мазурына», дзе будуць запускаць паветраных зьмеяў ды ладзіць летні кірмаш з вырабамі народных майстроў . 26 чэрвеня ў Віцебску нарэшце адчыняць мэмарыяльную дошку ў гонар паэта Давіда Сімановіча, патрыёта роднага гораду, які шмат зрабіў для ўшанаваньня памяці і Марка Шагала, і Васіля Быкава, і Ўладзімера Караткевіча. А на плошчы Перамогі, сярод шэрагу спартовых мерапрыемстваў з удзелам БРСМ, арганізатары анансуюць акцыю «Размаўляй па-беларуску».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG