23 кастрычніка ў доме-музэі РСДРП адкрылася выстава «Менск-1917», прымеркаваная да 100-годзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Паводле задумы аўтараў, яна павінна перадаць атмасфэру Менску пачатку ХХ стагодзьдзя, а таксама адлюстраваць ролю гораду ў рэвалюцыйных падзеях.