Сьвятлана, нявеста Міраслава Лазоўскага, абураная тым, што дагэтуль адвакату яе жаніха не ўдалося зь ім пабачыцца.
Увечары 21 сакавіка ў кватэры мэнэджара па продажах Аляксея Абрамава супрацоўнікі КДБ правялі ператрус, пасьля якога забралі гаспадара з сабой. Жонка затрыманага Марыя лічыць, што яе мужа трымаюць ў СІЗА КДБ.
Дзяжурная сьледчага ізалятару нумар 1, што месьціцца на вуліцы Валадарскага ў Менску, паведаміла карэспандэнту Свабоды, што ў сьпісах іхных вязьняў няма Алеся Яўдахі, Міраслава Лазоўскага і Андрэя Дундукова.
Карэспандэнт Свабоды пагутарыў зь нявестай затрыманага ўчора Міраслава Лазоўскага Сьвятланай.
Мінулай ноччу быў затрыманы былы актывіст Андрэй Дундукоў, паведаміла Свабодзе сяброўка затрыманага ўчора Міраслава Лазоўскага Ніна Шыдлоўская.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» правёў маніторынг беларускіх месцаў зьняволеньня і даў уладам рэкамэндацыі, як палепшыць становішча ў турмах і калёніях.
Былы палітвязень ня верыць Аляксандру Лукашэнку, які сказаў 21 сакавіка ў Магілёве, што ўжо «некалькі дзясяткаў затрымалі (ня тых, што ў аўтобусах, анархістаў з маскамі), якія трэніраваліся ў лягерах са зброяй».
Ці прымуць перадачу ў турму на Акрэсьціна ў Менску не ад сваяка? Ці можа яна важыць 10 кіляў? У які час прымаюць? Карэспандэнт Свабоды пераадрасаваў дзяжурнаму турмы на Акрэсьціна пытаньні, якія найчасьцей задаюць тыя, хто сабраўся перадаваць пасылку вязьню ізалятару.
«Мы нічога ня ўтойваем і ўтойваць ня мусім. Калі натаўцы хочуць прысутнічаць на нашых манэўрах, калі ласка. Тым больш я такую інфармацыю і такія сыгналы зь іх боку атрымліваю», — заявіў Аляксандар Лукашэнка 20 сакавіка.
У Генпракуратуры Беларусі карэспандэнту Свабоды заявілі, што не валодаюць зьвесткамі пра наяўнасьць «нажоў і кастэтаў» у затрыманых 15 сакавіка ўдзельнікаў «Маршу недармаедаў».
Алена прынесла перадачу брату Яўгену. Таго затрымалі яшчэ да мітынгу, на прыпынку. «Такім чынам, у „Маршы недармаедаў“ брат дакладна ня ўдзельнічаў, але на судзе яму, як усім, прыпісалі маску і непадпарадкаваньне», — абураецца Алена.
У магілёўскай турме аднавіліся сьледчыя дзеяньні па справе супроць вязьня, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі, якога цяпер абвінавачваюць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам адміністрацыі ўстановы.
У Менску за ўдзел у акцыі 17 лютага на 10 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаная прадпрымальніца Галіна Лагацкая.
Больш за 30 актывістаў анархісцкага руху ды іншых удзельнікаў «Маршу недармаедаў», які адбыўся ў Менску 15 сакавіка, былі сёньня асуджаныя на арышты паводле стандартнага абвінавачаньня: што надзелі на твары маскі і ня выканалі патрабаваньня міліцыянтаў — зьняць з твараў маскі ды шалікі. Ці парушэньне гэта закону — закрыць свой твар маскай або шалікам?
Закідалі дымавухамі Мінабароны і падпалілі казіно. Адначасова правялі акцыі салідарнасьці з затрыманымі ў клюбе «Піраты». Намалявалі «Беларусь мае быць беларускай» і кінулі лямпачкай у выяву міліцыянта. Закідалі чырвонай фарбай парадны падʼезд БТ. Прыйшлі на марш з расьцяжкай «Чыноўнік — галоўны дармаед»
Паводле зьвестак праваабарончага цэнтру «Вясна», пасьля заканчэньня 15 сакавіка «Маршу недармаедаў», які быў дазволены гарадзкімі ўладамі. міліцыянты ў цывільным затрымалі каля 30-35 удзельнікаў акцыі, у асноўным актывістаў анархісцкага руху.
Ці зьяўляецца блогер журналістам і ці можа ён разьлічваць на недатыкальнасьць з боку міліцыі падчас працы на масавых акцыях? Адказвае старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец.
Ігара Грышанава трэці дзень утрымліваюць у аршанскім ізалятары. Гэта Свабодзе пацьвердзіў дзяжурны ізалятару і дадаў, што Ігар Грышанаў падазраецца ва ўчыненьні злачынства.
Абакунчык не прызнала віны, бо мела рэдакцыйнае заданьне і яго выконвала — асьвятляць мітынг у Воршы.
Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў у інтэрвію Свабодзе заявіў, што БАЖ будзе патрабаваць завядзеньня крымінальнай справы па факце перашкоды журналістам у іх прафэсійнай дзейнасьці.
Загрузіць яшчэ