Паводле журналісткі, міліцыя ня здолела ўстанавіць факт вырабу ёю рэпартажу, які паказаў тэлеканал «Белсат». Акрамя таго, даводзіла сваю пазыцыю Скрабунова, міліцыя ня выявіла, ці існуе зь ёю і тэлеканалам працоўная дамова. А згодна з заканадаўствам такая дамова — адзіная прыкмета, якая пацьвярджае супрацоўніцтва журналіста з рэдакцыяй замежнага СМІ.