Фільм «Жыве Беларусь!» онлайн

Кадр з фільма

На партале youtube зьявіўся мастацкі фільм «Жыве Беларусь!» рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча, які прысьвечаны сучаснай Беларусі і зьняты пры актыўным удзеле беларусаў.
Фільм апавядае пра сучасную Беларусь. Маладога рок-музыку Мірона Захарку забіраюць у войска, а гурт трапляе ў чорныя сьпісы. У войску ён пачынае весьці дзёньнік у інтэрнэце, дзе апісвае дзедаўшчыну і ўмовы службы. Дзёньнік перарастае ў адкрытае супрацьстаяньне з рэжымам.

Фільм здымаўся ў лістападзе-сьнежні 2011 году ў Польшчы. Аднак Амбасада Беларусі ў Польшчы рэзка асудзіла фільм і заклікала не паказваць у кінатэатрах

Фільм часткова заснаваны на фактах біяграфіі Францішка Вячоркі.

Фільм быў паказаны на кінафэстывалях у Канах, Бэрліне, польскім Цешыне. На кінафэстывалі ў Празе Febiofest фільм заняў другое месца. Таксама паказы фільму адбыліся ў Стакгольме, Варшаве, Менску. Заплянаваны ўдзел на фэстывалях у Сэтубале (Партугалія) і Брусэлі (Бэльгія).

Музыку да фільму напісаў Лявон Вольскі.

Актору Анатолю Кату за ўдзел у фільму скасавалі кантракт на дзяржаўнай кінастудыі.


СПАМПАВАЦЬ на торэнце альбо тут

Прадукцыя: Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакумэнтальных фільмаў (WFDIF) і францускі Canal +.

Рэжысэр — Кшыштаф Лукашэвіч (рэжысэр «Лінч», 2 рэжысэр «Бітва Варшаўская 1920», асыстэнт рэжысэра «Агнём і мячом», Quo Vadis, аўтар сцэнару «Генэрал Ніл» і інш.).

Мастацкі кіраўнік, сцэнаграфія — Анджэй Галіньскі (жыве ў Канадзе) («Out of Reach» са Стывенам Сыгалам, «Агнём і мячом», «Mala Matura 1947» і інш).

Апэратар — Вітальд Сток (Вялікабрытанія) (сэрыял «Закон Мэрфі», «As if», «The Match»).

Сцэнар — беларускі журналіст і актывіст Франак Вячорка і Кшыштаф Лукашэвіч.


У ролях: Караліна Грушка («Кісларод», «Капітанская дачка», «У жніўні 44-га»), Анатоль Кот («Акупацыя. Містэрыі», «Анастасія Слуцкая», «Маргоша», сэрыял «Салдаты» і г.д.), Зьміцер «Vinsent» Папко («Вышэй за неба»), Аляксандар Малчанаў (Купалаўскі тэатар, а таксама «Каменская», «Акупацыя. Містэрыі», «Цёмная ноч» і інш.), Раман Падаляка (Купалаўскі тэатар, а таксама «Сьляпое шчасьце», «На безыменнай вышыні», «Эрык 14»), Дзяніс Тарасенка(Свабодны тэатар, а таксама «Франц і Паліна», «Марго. Вогненны крыж», «Капітан Гардзееў» і інш.), Аляксандар Памідораў (шоўмэн) і інш.