За апошнія дні каля 30% прадпрымальнікаў на рынку ў Ждановічах адчынілі свае гандлёвыя кропкі, аднак даваць камэнтар на камеру людзі адмаўляюцца, спасылаючыся на магчымую небясьпеку для далейшага вядзеньня бізнэсу.
Адміністрацыя «Ждановічаў» перашкаджала весьці здымкі і запэўнівала, што неабходнасьці гутарыць з прадпрымальнікамі няма.