У шмат якіх мясьцінах Баранавічаў зьявіліся налепкі з заклікам выйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску 12 верасьня.
Надпіс на абвестках паведамляе, што акцыя адбудзецца а 18-й гадзіне.
Масавую акцыю ў гэты дзень заклікаў правесьці Мікола Статкевіч. 6 верасьня разам з Уладзімерам Някляевым ён перадаў у Менгарвыканкам паведамленьне пра намер правесьці акцыю «з патрабаваньнем сапраўдных выбараў замест выбарчых фарсаў, якія рэгулярна арганізуе правячы рэжым».
