Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч і Някляеў папярэдзілі Менгарвыканкам пра акцыю 12 верасьня


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

6 верасьня Мікалай Статкевіч і Ўладзімер Някляеў перадалі ў Менгарвыканкам паведамленьне пра намер правесьці 12 верасьня на Кастрычніцкай плошчы масавую акцыю.

У дакумэнце, які Мікалай Статкевіч разьмясьціў у фэйсбуку, гаворыцца, што акцыя пачнецца а 18-й гадзіне.

«У адпаведнасьці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падпісанымі нашай краінай міжнароднымі пагадненьнямі, мы маем намер правесьці 12 верасьня 2016 году на Кастрычніцкай плошчы Менску масавую акцыю з патрабаваньнем сапраўдных выбараў замест выбарчых фарсаў, якія рэгулярна арганізуе правячы рэжым», — гаворыцца ў дакумэнце. Палітыкі прапануюць уладам «выканаць патрабаваньні Канстытуцыі і забясьпечыць бесьперашкоднае правядзеньне акцыі».

«У Беларусі адсутнічае законна абраны парлямэнт і, адпаведна, легітымная працэдура рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабоду мітынгаў і дэманстрацый. Таму, у адпаведнасьці з прынятай у суседніх краінах практыкай, паведамляем пра свой намер правесьці 12 верасьня масавую акцыю за 5 дзён да яе пачатку», — гаворыцца ў паведамленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG