10 верасьня каля гатэлю «Менск» пройдзе вялікі правацэнтрысцкі пікет «За сумленныя выбары супраць фальсыфікацыяў».
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна.
У акцыі возьмуць удзел кандыдаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, руху «За свабоду» і Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.
Арганізатары запрашаюць усіх неабыякавых грамадзянаў «выказаць сваё стаўленьне да выбарчай кампаніі, якая завяршаецца, на афіцыйна дазволеным пікеце».
Раней лідэр БСДП («Народная грамада») Мікалай Статкевіч, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, заклікаў выйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску 12 верасьня на несанкцыянаваную акцыю «Патрабуем сапраўдных выбараў».