Два дні таму ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаваньне на мясцовых выбарах. Паводле Цэнтарвыбаркаму, колькасьць тых, хто прагаласаваў датэрмінова, рэкордная: ужо 11,06%. Але ёсьць тыя, хто кажуць аб прымусовым галасаваньні.
Часьцей за ўсё на прымус ісьці на датэрміновае галасаваньне публічна скардзяцца студэнты, часам на такое наракалі і работнікі дзяржаўных прадпрыемстваў.
7 галоўных спосабаў стварыць рэкордную яўку на мясцовых выбарах
Назіральнікі тым часам канстатуюць рэкорднае разыходжаньне яўкі выбарнікаў з афіцыйнымі дадзенымі на мясцовых выбарах. А вось што пішуць у сацсетках студэнты і пра студэнтаў.