Сьвята Свабоды

Сьвята Свабоды

На прыёме ў амбасадзе ЗША з нагоды 60-годзьдзя Радыё Свабода панавала свабода: свабода слова — госьці маглі сказаць усё, што хацелі, у адкрыты мікрафон, свабода сустрэчаў — былыя палітвязьні сустракаліся з дыпляматамі, свабода ад узроставых абмежаваньняў — самаму маладому ўдзельніку было 3 гады, найстарэйшаму — у трыццаць разоў болей.

Гасьцей віталі кіраўнікі амбасадаў ЗША і Чэхіі. Часовы павераны Ітан Голдрыч адзначыў, што Кангрэс ЗША, які фінансуе Радыё Свабода, лічыць вяшчаньне на Беларусь і па-беларуску прыярытэтам у адстойваньні каштоўнасьцяў дэмакратыі і правоў чалавека.

Your browser doesn’t support HTML5

Фрагмэнты выступу Ітана Голдрыча на сьвяце Свабоды




Мілан Экерт, амбасадар Чэхіі, дзе месьціцца штаб-кватэра радыё, нагадаў пра новы конкурс на стыпэндыю імя Вацлава Гаўла для беларускіх журналістаў.

Your browser doesn’t support HTML5

Чэскі амбасадар на сьвяце Свабоды



Наста Дашкевіч не змагла выступіць на прыёме, як плянавалася, бо не разьлічыла і напярэдадні стала мамай. Ад імя слухачоў выступіў заўзятар Свабоды Кастусь Сырэль, які прыехаў з Вушачаў. Кіраўнік менскага бюро Валянцін Жданко правёў бліц-прэзэнтацыю дзьвюх новых кніг Бібліятэкі Свабоды — «Лісты на Свабоду» і «Лісты пра Свабоду».

Your browser doesn’t support HTML5

Слухач Радыё Свабода Кастусь Сырэль

Your browser doesn’t support HTML5

Фрагмэнт выступу Валянціна Жданко


Дырэктар Радыё Свабода Аляксандар Лукашук заявіў, што галоўная вартасьць радыёжурналіста — уменьне гаварыць коратка, з чым аднадушна пагадзіліся паўтары сотні палітыкаў, бізнэсмэнаў, паэтаў, музыкаў, гісторыкаў, кінэматаграфістаў, палітолягаў, сацыёлягаў, рэдактараў, а таксама мужы і жонкі саміх журналістаў.