Маскоўская паліцыя ўначы 15 сакавіка затрымала грамадзяніна Беларусі, шэф-рэдактара сайту Regnum Юрыя Баранчыка. Пра гэта паведамляе толькі сам Regnum, пацьверджаньня ў іншых крыніцах няма.
Сайт паведамляе, што Баранчык знаходзіцца ў Дарагамілаўскім РУУС. Але ў гэтым РУУС кажуць Свабодзе, што Юрыя Баранчыка ў іх няма, пра яго затрыманьне там ня ведаюць.
Regnum мяркуе, што затрыманьне адбылося на запыт беларускіх уладаў. Раней у Беларусі затрымлівалі трох аўтараў Regnum — Сьледчы камітэт заяўляў, што замоўцам артыкулаў, што распальвалі варожасьць, быў Баранчык. Пры гэтым старшыня Сьледчага камітэту запэўніваў, што «крымінальныя справы супраць аўтараў Regnum не зьвязаныя з палітыкай».
Апошняй на сёньня публікацыяй Баранчыка на Regnum ёсьць артыкул пад загалоўкам «Групоўка Макея пачала кампанію застрашэньня Лукашэнкі», дзе аўтар заяўляе, нібы міністар замежных справаў Беларусі гатовы заняць пасаду прэзыдэнта, а «прапагандысты Макея прапануюць Лукашэнку пайсьці шляхам Януковіча».
10 тэзаў расейскай прапаганды пра Беларусь
Your browser doesn’t support HTML5